Турыстычны маршрут “Дарогаю продкаў”
Паслугу аказвае філіял “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”
Як прыгожа і мілагучна спявалі калісьці на вячорках дзяўчаты, калі пралі, ткалі або вышывалі ручнікі. Здавалася, у іх руках ажывалі ткацкія станкі і калаўроткі — яны, нібы падыгрывалі сваім юным умеліцам. Гэтая чароўная мелодыя разлівалася на ўсю аколіцу…
Уявіце сабе, якія ў такой атмасферы прыгожыя вырабы атрымліваліся!
Напэўна, многія скажуць, што такія вечарынкі даўно адышлі ў небыццё і ніхто ўжо зараз не збіраецца і не пяе песні, а тым больш — не прадзе. Гэта не так. Ёсць на Воранаўшчыне прыгожы куточак — аграгарадок Пагародна, дзе супрацоўнікі мясцовага сельскага цэнтра культуры і народнай творчасці аб’ядналі вакол сябе тых дзяўчат, якія калісьці гуртаваліся на вячорках. Нягледзячы на тое, што сёння ім ужо за 70 год, яны па-ранейшаму збіраюцца, прыгожа спяваюць.
Вас гэта зацікавіла!? Тады запрашаем Вас наведаць наш турыстычны маршрут.
Наведванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны
“Касцёл Святога Георгія”, 1910 г., в. Асава
Наведванне помніка дзяўчатам-сувязісткам (аг. Пагародна). Літаратурна-музычная замалёўка “Их было четверо девчат”

“Тут жыла сям’я Кандратовічаў”
Наведванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны “Фрагменты парку”, канец XVIII стагоддзя, аг. Пагародна

Наведванне філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”:
- наведванне музейнага пакоя “Тут Радзімы маёй пачатак”;

- майстар-клас “Навучыла мяне маці на кроснах ткаці”
(з удзелам народнага майстра Міхна С.В.);
гульнёвая праграма Узорнага тэатра-студыі гульні “Гульнёвы кірмаш”

Выстава-продаж сувеніраў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Кошт правядзення экскурсіі супрацоўнікамі філіяла “Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці”:
для адной групы – 250 000 рублёў.
Кошт 1 білета для індывідуальнага наведвання:
для дарослых – 15 000 рублёў, для дзяцей – 10 000 рублёў.
Даведкі па тэлефонах: (8-01594) 2-24-05; (8-01594)96-1-34