Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
21.04.2021

Унесены змяненні ў заканадаўства па пытаннях валютнага рэгулявання і кантролю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 154, якім прызнаюцца страціўшымі сілу два ўказы кіраўніка дзяржавы - нумар 240 ад 12 мая 2009 года "Аб некаторых пытаннях у галіне валютнага рэгулявання" і нумар 301 ад 31 ліпеня 2018 года "Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты". Гэта зроблена ў мэтах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з законам нумар 36-З ад 30 чэрвеня 2020 года "Аб змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта. Гэтым законам прадугледжаны новыя падыходы, якія адмяняюць існуючыя абмежаванні і абцяжаранні пры правядзенні валютных аперацый юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Пры гэтым захаваны палажэнні аб паступленні валютнай выручкі на рахункі банкаў Беларусі ў тэрміны, вызначаныя ў дагаворах, і аб рэгістрацыі валютных дагавораў. Замацавана магчымасць увядзення Нацыянальным банкам сумесна з урадам на тэрмін не больш як адзін год валютных абмежаванняў у выпадках пагрозы эканамічнай бяспецы Беларусі і стабільнасці яе фінансавай сістэмы. Таксама ў законе спрошчаны працэдуры, якія рэгулююць правядзенне канкрэтных валютных аперацый, і для выключэння рознага тлумачэння канкрэтызаваны нормы валютнага заканадаўства.-0- НАВIНЫ БЕЛАРУСI