Турыстычны маршрут
"Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча"
Паслугу аказвае філіял “Больцініцкі культурна-турыстычны цэнтр”
Адам Міцкевіч, Марыля Верашчака, Ваўжынец Путткамер… Першы — бедны малады чалавек, палаючы каханнем; другая — дзяўчына, якая з захапленнем слухала рыфмаваныя шэпты каханага, апошні — багаты магнат, які разбівае рамантычнае каханне аб прозу жыцця. А яшчэ ёсць строгія бацькі дзяўчыны, якія забаранілі Марылі выйсці замуж за паэта і заручылі яе з графам Ваўжынцам Путткамерам.
Такая рамантычная гісторыя кахання існуе ў літаратуры XIX, XX стагоддзяў, яе падзеі адбываліся і на Воранаўшчыне – у Больцініках.
Запрашаем Вас наведаць рамантычную Краіну Кахання…
"Кожны кут тут помніць Марылю!"
Наведванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны
“Сядзібны дом”, пачатак XX стагоддзя, аг. Больцінікі
"Яны растуць тут не адно стагоддзе!"
Наведванне аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны "Фрагменты парку Больцінікі" XIX стагоддзя.
Тэатралізаванае прадстаўленне
![]() | ![]() |
"Месца, дзе жыве каханне!"
Наведванне ляснога масіва "Гаёк", літаратурная замалёўка
![]() | ![]() |
"Святыня Святых!"
Наведванне аб'екта гісторыка-культурнай спадчыны
"Касцёл Святога Яна Хрысціцеля, 1900-1906 гадоў, (аг. Беняконі). Наведванне магілы Марылі Верашчакі
![]() | ![]() |
Выстава-продаж сувеніраў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”
Кошт правядзення экскурсіі супрацоўнікамі філіяла “Больцініцкі культурна-краязнаўчы цэнтр”
для адной групы – 250 000 рублёў.
Кошт 1 білета для індывідуальнага наведвання:
для дарослых –15 000 рублёў, для дзяцей – 10 000 рублёў.
Даведкі па тэлефонах:(8-01594) 2-24-05; (8-01594)76-4-11