Главная / Социальная сфера / Культура / Новости культуры
22.02.2021

АКЦЫЯ ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” “Родная мова — крыніца натхнення”

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца - беларуская мова.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка” арганізаваў акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства. Родная мова аб’ядноўвае нас... Супрацоўнікі бібліятэкі далі магчымасць мясцовым жыхарам успомніць як выдатна гучыць наша беларуская мова. 19 лютага, кожны наведвальнік, які зайшоў ў краму “Родны кут” падчас абедзенага перапынку, (знаходзіцца на плошчы гарадскога пасёлка Воранава), змог пачуць вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў у выкананні мясцовых жыхароў. Таксама, замест звыклых песень эстрады, гучалі песні на беларускай мове ў выкананні “Песняроў”, Сергея Макея і іншых. Няхай не ўсе пасля гэтай акцыі пачнуць размаўляць на роднай мове, але прынамсі ўспомняць, што яна ёсць і гучыць не менш выдатна чым іншыя.
У краме была аформлена кніжная выстава “Родная мова — крыніца натхнення”, якая ўключала падраздзелы:  “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”, “Займальнае  літаразнаўства”, “Сустрэча з казкай”, “Добрым кнігам – добры дзень”, “Агляд навінак кніг беларускіх аўтараў”. Прысутныя з вялікай цікавасцю азнаёміліся з выставай, кожны змог знайсці сабе літаратуру па гусце, а хто яшчэ не стаў чытачом бібліятэкі-запісацца. Менавіта гэтай акцыяй мы хацелі нагадаць і адрадзіць традыцыі роднай дзяржавы, таму што “Мы-беларусы”. 

Зарына Васюкевіч,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу
ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.