Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Турыстычны маршрут “Зямля, што нас узгадавала”

3. Турыстычны маршрут
“Зямля, што нас узгадавала”

Паслугу аказвае філіял “Нацкі культурна-краязнаўчы цэнтр”

Яшчэ не бачна вёскі, а раптам аднекуль вырастаюць вежы велічнага чырвонага касцёла Успення Прасвятой Дзевы Марыі — візітоўкі і абярэга Начы. Прыгажосць, аж дыханне захоплівае! Чым бліжэй да храма, тым больш эмоцый.

Першыя пісьмовыя звесткі пра вёску адносяць да 1517 года, але, згодна з археалагічнымі даследваннямі вядомага беларускага археолага, выхадца з Начы Вандаліна Шукевіча, першыя людзі пасяліліся тут 4-4,5 тысячы гадоў таму назад. Парафія і касцёл узніклі ў 1529-м. Будаўніцтва першага касцёла фундавала Марыя, удава па Янушу Касцевічу, з ваяводства Падляскага. З цягам часу храм некалькі разоў перабудоўваўся, і толькі ў 1910 годзе атрымаў сучасны выгляд.

Рэлігійныя традыцыі ў Начы вельмі даўнія і трывалыя. Людзі жывуць з Богам, працуюць з Богам, з Богам выхоўваюць дзетак. Звон старажытнай званіцы, пабудаванай у 1832 годзе, разносіцца па наваколлі, бы музыка душы.

Як і любая іншая вёска, Нача жыве нетаропкім жыццём: працуе, вучыцца, садзіць-убірае соткі ды гародчыкі, даглядае жывёлу, святкуе святы, радуецца добрым падзеям і смуткуе, калі бяда.

Запрашаем Вас пападарожнічаць па гістарычнай вёсцы Нача!

“Адчыніце сэрца сваё для Бога!”
Наведванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны
“Касцёл Успення Прасвятой Дзевы Марыі”, 1902-1909 гадоў,
в. Нача, з фрагментамі тэатралізацыі

“О, Нарбут – зямляк наш!”

Наведванне магілы Тэадора Нарбута

“Памяць, якая стала святой!”
Прыпынак каля памятнага камня ў гонар паўстанцаў
1863-1864 гадоў

Наведванне філіяла “Нацкі культурна-краязнаўчы цэнтр”
Абрад “Дажынкі”

“Тут род Шукевічаў адпачывае!”
Наведванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны “Радавая пахавальня Шукевічаў”, пачатак ХХ стагоддзя, в. Нача

Выстава-продаж сувеніраў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Кошт правядзення экскурсіі супрацоўнікамі філіяла “Нацкі культурна-краязнаўчы цэнтр”:
для адной групы – 250 000 рублёў.
Кошт 1 білета для індывідуальнага наведвання:
для дарослых – 15 000 рублёў, для дзяцей – 10 000 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: (8-01594) 2-24-05; (8-01594) 40-7-06

© Вороновский районный исполнительный комитет, 2023.