Галоўная / Сацыяльная сфера / Культура / Турыстычныя маршруты па Воранаўскаму раёну

Турыстычныя маршруты па Воранаўскаму раёну

Воранаўскі край…

Багатая і шчодрая Воранаўская зямля, дзе здаўна ў згодзе жывуць палякі, беларусы, рускія, літоўцы і людзі іншых нацыянальнасцей, дала свету шмат вядомых людзей…

На вуліцах нашых вёсак, востра адчуваецца, што сувязь часоў непарыўна: мінуўшчына нараджае сучаснасць, сучаснасць – будучыню. Спалучаюць звяно гэтай сувязі – помнікі архітэктуры, што ўвабралі талент і працу пакаленняў, помнікі археалогіі, помнікі гісторыі. Калі чалавек зацікаўлены, спыніцца, няспешліва ўгледзіцца ў іх аблічча – падзеляцца старыя сцены тайнамі стагоддзяў.

Ціхая прыгажосць нашай Воранаўскай зямлі – края незлічоных багаццяў – палёў і лясоў, сядзіб, дзе жылі нашы продкі, камянёў, якія вартуюць тайны курганоў, касцёлаў, спадзяёмся не пакінуць Вас абыякавымі.

Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта сумесна з філіяламі дзяржаўнай установы культуры “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” распрацаваны наступныя турыстычныя маршруты:

1. Турыстычны маршрут “Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча”

2. Турыстычны маршрут “Дарогаю продкаў”

3. Турыстычны маршрут “Зямля, што нас узгадавала”

4. Турыстычны маршрут "Па старонках гісторыі Радуні"

5. Турыстычны маршрут "Вечной памяти верны"

Прыемных Вам прагулак і дзіўных адкрыццяў!

Звяртаем Вашу ўвагу, што экскурсіі праводзяцца па папярэдніх заяўках.

Даведкі па тэлефонах: (8-01594) 2-24-05; 2-04-92 – Камінская Ірына Вітольдаўна, дырэктар ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.