Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
12.09.2022

У Гродне запусцяць праект "Лёс краіны ў руках настаўнікаў" і чат-бот па падтрымцы бацькоў

У Гродне запусцяць абласны праект "Лёс краіны ў руках настаўнікаў". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

"16 верасня ў Гродзенскім інстытуце развіцця адукацыі адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства "Адзінства народа - незалежнасць краіны", прысвечанае Дню народнага адзінства. У рамках мерапрыемства будзе дадзены старт абласному праекту "Лёс краіны ў руках настаўнікаў". Яго мэта - фарміраванне калектыўнай гістарычнай памяці, паважлівага стаўлення да дзейнасці педагогаў, павышэнне прэстыжу педагагічнай працы. А таксама прыцягненне ў педагагічную прафесію матываванай, інтэлектуальна падрыхтаванай і духоўна развітой моладзі", - расказалі ў інстытуце.

Запрашаюцца да ўдзелу ў праекце педагогі і навучэнцы ўсіх устаноў адукацыі вобласці. Як удакладнілі ў інстытуце, на аснове сабранага матэрыялу будуць абноўлены і створаны новыя экспазіцыі Музея гісторыі адукацыі рэгіёна, падрыхтаваны публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, створаны віртуальны альбом "Адукацыі сувязная ніць" і не толькі. Часавыя рамкі праекта - з 16 верасня 2022 года па 29 верасня 2023 года.

"Паўнапраўнымі суб'ектамі адукацыйнага працэсу з'яўляюцца бацькі вучняў. Вельмі важна, каб яны былі адзіных поглядаў з педагогамі ў пытаннях выхавання. Таму на мерапрыемстве, якое пройдзе 16 верасня, будзе таксама запушчаны афіцыйны чат-бот па псіхолага-педагагічнай падтрымцы бацькоў "Апора" telegram-канала "Паспяховае бацькоўства", - адзначылі ва ўстанове адукацыі. Дарэчы, мерапрыемства "Адзінства народа - незалежнасць краіны" будзе даступна таксама ў рэжыме відэатрансляцыі на YouTube.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi