Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
28.04.2021

Яравая сяўба ў Беларусі праведзена амаль на палавіне плошчаў

Сяўба яравых культур у Беларусі праведзена на 1,1 млн га, што складае 45,6 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 27 красавіка, раннія яравыя і зернебабовыя (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на 735,9 тыс. га (99,8 працэнта плана). У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях сяўба ранніх яравых завершана. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 80,8 працэнта плошчаў. У гэтым годзе раннія яравыя будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га.

У Беларусі таксама праводзіцца сяўба лёну: работы праведзены ўжо на плошчы 28,1 тыс. га, або 56,7 працэнта плана. Цукровыя буракі пасадзілі на 72,6 тыс. га (80,2 працэнта плана), бульбу - на 5,14 тыс. га (22 працэнты).

Яравую сяўбу ў бягучым годзе плануецца правесці амаль на 2,5 млн га.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI