Галоўная / Белорусская версия / Прывітанне / Напрамкі дзейнасці

Напрамкі дзейнасці

Старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта

Асноўныя напрамкі дзейнасці                
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, яго ўпраўленняў, аддзелаў, сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з Саветамі дэпутатаў раёна.
Прадстаўляе райвыканкам ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі і грамадзянамі.
Вядзе пасяджэннi райвыканкама, падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў райвыканкама, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.
З'яўляецца аднаасобным распарадчыкам крэдытаў па расходах, прадугледжаных у бюджэце і пазабюджэтных сродках.