Слаўся, зямлі нашай светлае імя! Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь адзначылі ў Воранаве | Новости района | | Вороновский район | Вороново | Вороновский райисполком | Новости Вороновского района
Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231391, г.п. Вороново,
ул.Советская, 34
Электронная почта:
voronovo_isp@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-94)-21273
Факс: 8-(015-94)-21953

15 мая 2018

Слаўся, зямлі нашай светлае імя! Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь адзначылі ў Воранаве

Сярод удзельнікаў урачыстага мітынгу ветэраны вайны і працы, члены райвыканкама, дэпутаты райсавета, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь, школьнікі.

          Пад велічныя гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь актывіст раённай ветэранскай арганізацыі Казімір Чарнэль і вучаніца 11-га класа Воранаўскай сярэдняй школы, пераможца обласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству Соф’я Трэкала, уздымаюць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь.

— Наш народ стагоддзямі ішоў да незалежнасці, абараняў сябе і родную зямлю ад фізічнага і духоўнага прыгнёту, — зазначыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэй Карповіч. — І гэты шлях адлюстраваны ў галоўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, якія ўвасобілі ў сабе найважнейшыя каштоўнасці і ідэалы беларусаў — любоў да Айчыны, імкненне да свабоды і справядлівасці, да стваральнай працы на сваёй зямлі, жаданне жыць у міры і згодзе ў нашым агульным беларускім доме.

          З павагі да афіцыйных сімвалаў пачынаецца любоў да сваёй малой радзімы, прыналежнасць да яе лёсу. Без ведаў гісторыі, пераемнасці гістарычных і культурных традыцый нельга будаваць планы на будучыню. Няхай гэтае свята яшчэ больш аб’яднае нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання Радзімы.

Аб вялікім і пачэсным абавязку моладзі паважаць дзяржаўныя сімвалы і быць патрыётамі роднай краіны мовіла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Мяцеліца, пранікнёна спяваў дзесяцікласнік Воранаўскай СШ Дзмітрый Камінскі.

А запушчаныя ў неба чырвоныя, зялёныя і белыя паветраныя шары сталі яркім сімвалам росквіту і заможнасці нашага роднага краю.

 

Вікенцій ЯКОВІЧ.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.