Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231391, г.п. Вороново,
ул.Советская, 34
Электронная почта:
voronovo_isp@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-94)-21273
Факс: 8-(015-94)-21953

Турыстычны маршрут "Па старонках гісторыі Радуні."

4. Турыстычны маршрут
"Па старонках гісторыі Радуні"

Паслугу аказвае філіял “Радунскі цэнтр нацыянальных культур”

Шмат прыгожых мясцін ёсць у нашым раёне, у кожнай свая гісторыя, сваё мінулае, з уласцівымі ім адметнасцямі і асаблівасцямі. Гарадскі пасёлак Радунь размешчаны на сумежжы з Літвой, што і вызначыла ўсе адметнасці ў яго развіцці. Першае ўпамінанне Радуні прынята лічыць 1387 год.

Існуе меркаванне, што назва гарадскога пасёлка паходзіць ад старажытна-славянскага “радзець” – клапаціцца.

Гісторыя Радуні ідзе на працягу сямі вякоў, напоўненых цікавымі падзеямі. Яна бачыла і гора, і радасць. У Радуні ёсць свая гісторыя, летапіс якой пішацца і сёння. Вам захацелася апынуцца ў гістарычным мінулым…

Наведванне філіяла “Радунскі цэнтр нацыянальных культур”

“Невинные жертвы Халокоста” – наведванне яўрэйскіх могілак

 

Наведванне касцёла Маці Божай Ружанцовай, 1933 г.,
г. п. Радунь

"Сляды літоўскай гісторыі"
Наведванне аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны “Гарадзішча перыяду Сярэднявечча” XV-XVI ст., в. Гарадзішча

       

   

Выстава-продаж сувеніраў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

Кошт правядзення экскурсіі супрацоўнікамі філіяла “Радунскі цэнтр нацыянальных культур”
для адной групы – 250 000 рублёў.
Кошт 1 білета для індывідуальнага наведвання:
для дарослых – 15 000 рублёў, для дзяцей – 10 000 рублёў.

Даведкі па тэлефонах: (8-01594) 2-24-05; (8-01594) 23-5-35