Версія для друку
Памер
+
Друк

Пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона атрымалі больш за 80 працэнтаў спажыўцоў

У Беларусі пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона атрымалі больш за 80 працэнтаў спажыўцоў цеплавой энергіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Мінэнерга.

"Дзяржэнергагазнагляд зарэгістраваў 23,7 тыс. пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі, або 81,4 працэнта ад іх агульнай колькасці. Пры гэтым у Гомельскай вобласці пашпарты гатоўнасці атрымалі 100 працэнтаў спажыўцоў цеплавой энергіі, у Магілёўскай - 96,5 працэнта, Гродзенскай - 95,6 працэнта, Брэсцкай - 70,9 працэнта, Віцебскай - 67,1 працэнта, Мінскай - 57,4 працэнта, у беларускай сталіцы - 88,9 працэнта", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў ведамстве, работы па афармленні пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі да ацяпляльнага сезона ў бягучым годзе па тэмпах апярэджваюць мінулагодні ўзровень. Такая ж дынаміка назіраецца і па атрыманні пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц: на сённяшні дзень іх аформлена 81,8 працэнта.

"Для падрыхтоўкі да ўстойлівай работы ў асенне-зімовы перыяд службы Дзяржэнергагазнагляду прадаўжаюць абследаванне электра- і цеплаўстановак цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі. Рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці павінна быць завершана да 30 верасня", - дадалі ў Мінэнерга.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://voronovo.grodno-region.by/by/region-news-by/view/pashparty-gatounastsi-da-atsjapljalnaga-sezona-atrymali-bolsh-za-80-pratsentau-spazhyutsou-19263-2021/

© Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА