Галоўная / Паведамленні

Паведамленні

ДА УВАГІ ВЫБАРШЧЫКАЎ!

9 жніўня 2020 года, адразу пасля прыёму і апрацоўкі пратаколаў ад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у будынку Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе: г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, кабінет 23 адбудзецца пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанню ўстанаўлення вынікаў галасавання па Воранаўскаму раёну.

Паважаныя выбаршчыкі!

ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ

праводзіцца ў перыяд з 4 па 8 жніўня 2020 года
з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00

ГАЛАСАВАННЕ Ў ДЗЕНЬ ВЫБАРАЎ

9 жніўня
з 8.00 да 20.00

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» запусціла мабільны дадатак «Галасую!». Бясплатны дадатак дапаможа беларусам даведацца адрас свайго ўчастка і кантактны тэлефон участковай выбарчай камісіі, азнаёміцца з біяграфіямi кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама з афіцыйнымі навінамі бягучай выбарчай кампаніі.

Дадатак прэзентаваны на платформах Android і iOS.

Акрамя таго, сэрвіс даступны і карыстальнікам кампутараў, якія могуць выкарыстоўваць для атрымання інфармацыі спецыяльна распрацаваны раздзел на сайце Мінскага гарадскога камітэта ГА "БРСМ".

Сустрэчы Шышко Аляксандра Мікалаевіча, даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка


ДА УВАГІ ВЫБАРШЧЫКАЎ!
Аб рэжыме працы ўчастковых камісій
па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

 

Для прыёму выбаршчыкаў з мэтай азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў з 24 ліпеня 2020 г. па 3 жніўня 2020 г. у участковых камісіях будзе арганізавана дзяжурства.

Ва ўчастковых камісіях, размешчаных у г.п. Воранава, з панядзелка па пятніцу - з 17 да 19 гадзін, у суботу - з 12 да 14 гадзін.

Ва ўчастковых камісіях, размешчаных у сельскай мясцовасці, з панядзелка па пятніцу - з 16 да 18 гадзін, у суботу - з 11 да 13 гадзін.

 

У сувязі са святкаваннем Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
для Гродзенскай абласной, раённых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 2020 г. таксама з'яўляецца выхадным.

2 ліпеня - напярэдадні дзяржаўнага свята - дзяжурства будзе ажыццяўляцца да 18.00,
4 ліпеня - па рэжыму суботы.

ЗВЕСТКІ аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

29 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, узгоднены праект рашэння Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта аб вызначэнні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

29 чэрвеня 2020 года ў 10.00 гадзін у кабінеце № 23 Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, 2 паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.

24 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне арганізацыі працы і праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.

24 чэрвеня 2020 года ў 14.00 гадзін у кабінеце № 23 Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, 2 паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні арганізацыі работы і праверцы подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.

23 чэрвеня 2020 г. у зале пасяджэнняў Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34) адбудзецца пасяджэнне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта з парадкам дня "Аб стварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Пачатак паседжання ў 9.00.

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца да 21 чэрвеня 2020 г. уключна ў Воранаўскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34; у працоўныя дні - з 8.30 да 17.30 гадзін, перапынак на абед - з 13.00 да 14.00 гадзін, 20 і 21 чэрвеня 2020 г. (субота, нядзеля) - па рэжыму работы ў буднія дні.

5 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта.

На падставе артыкулаў 17, 18 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з Воранаўскай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэннем Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Воранаўскага раёна утвораны 21 участак для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з указаннем межаў кожнага ўчастка для галасавання, месца знаходжання ўчастковай камісіі і памяшкання для галасавання.


ДА ВЕДАМА ВЫБАРШЧЫКАЎ!

2 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім прынята рашэнне аб узгадненні прапаноў аб стварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўстанаўленні адзінай нумарацыі участкаў для галасавання па Воранаўскаму раёну.

2 чэрвеня 2020 года 14.00 гадзін у кабінеце № 23 Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, 2 паверх) адбудзецца чарговае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзгаднення утварэння участкаў для галасавання і ўсталяванні адзінай нумарацыі ўчасткаў для галасавання па раёне.

21 мая 2020 г. адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на якім абраныя: старшынёй - Марцінкевіч Галіна Францаўна,
намеснікам старшыні – Вiльбiк Зофія Станіславаўна,
сакратаром - Шчыгла Аксана Генрыхаўна.
Зацверджаны план і графік работы камісіі.
Для прыёму выбаршчыкаў у Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь арганізуецца дзяжурства членаў камісіі з 22 мая 2020 г .:
 у буднія дні з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак - з 14.00 да 15.00 гадзін);
у суботу - з 10.00 да 14.00 гадзін.
 Месца знаходжання камісіі - г.п. Воранава, вул. Савецкая, дом 34, каб. 23 (2 паверх), тэлефон 2 17 24.

19 мая 2020 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў і Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Утворана Воранаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у колькасці 13 членаў.


21 мая 2020 г. у будынку Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 34, вялікая зала пасяджэнняў) адбудзецца першае пасяджэнне Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 9.00.

 


Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Воранаўскага райвыканкама (г. п. Воранава, вул. Савецкая, 34) штодня па 17 мая 2020 г. уключна з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30.

19 мая 2020 года адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў і Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Воранаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 10.00.

Відэазапіс пасяджэння будзе даступны на сайце Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта 19 мая 2020 года з 14.00 да 17.00.