Афіцыйны сайт
7 кастрычніка 2021

У Беларусі засталося засеяць 7,3 працэнта плошчаў азімых

У Беларусі засталося засеяць 7,3 працэнта плошчаў азімых, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на раніцу 7 кастрычніка, пасеяна 1,35 млн га азімых збожжавых (92,7 працэнта) пры плане 1,456 млн га. Брэсцкая вобласць завяршыла сяўбу. У Мінскай вобласці пасеяна 324,3 тыс. га (94,2 працэнта), у Віцебскай - 204,6 тыс. га (88,5 працэнта), у Гродзенскай - 189,9 тыс. га (96,4 працэнта), у Гомельскай - 189,7 тыс. га (79,7 працэнта), у Магілёўскай - 206,8 тыс. га (98,2 працэнта).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,145 млн га (90,9 працэнта ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,616 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш за 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1,1 млн т. У Магілёўскай вобласці намалочана 871,6 тыс. т, Гомельскай - 835,6 тыс. т, Віцебскай - 790,5 тыс. т.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi