Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
25.05.2022

Лукашэнка павіншаваў асабовы склад 6-й механізаванай брыгады з яе 80-годдзем

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады з 80-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта доблеснае падраздзяленне стала пераемнікам баявой славы 12-га і 6-га танкавага карпусоў, народжаных у баях Вялікай Айчыннай вайны. Змагаючыся за Радзіму, танкісты-гвардзейцы праявілі недасяжную стойкасць, мужнасць і гераізм на Курсай дузе, першымі развянчаўшы міф аб непераможнасці "каралеўскіх тыграў", вызвалялі Украіну, Польшчу і сустрэлі Перамогу ў Берліне.

"Як усе пасляваенныя гады, так і ў нашы дні асабовы склад брыгады з Гродна беражліва захоўвае традыцыі і прымнажае ратную славу старэйшага пакалення воінаў-пераможцаў. На самым высокім прафесійным узроўні вырашае задачы па прызначэнні, дэманструючы выдатныя вынікі ў ходзе праверак і вучэнняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ваеннаслужачыя 6-й брыгады добра ўсведамляюць выклікі, якія стаяць перад краінай, і, калі спатрэбіцца, зробяць усё магчымае, каб абараніць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, мірную працу і свабоду беларускага народа.

Прэзідэнт падзякаваў асабоваму складу і ветэранам брыгады за службу, пажадаўшы ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у справе забеспячэння ваеннай бяспекі Беларусі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi
Банэр 1 Банэр 1 Банэр 2 Банэр 2 Банэр 3 Банэр 3 Банэр 4 Банэр 4