Афіцыйны сайт
13 жніўня 2021

Кавальчук: захавалі і развіваюць бізнес аператары, якія пераарыентаваліся на ўнутраны турызм

Тыя аператары, якія здолелі хутка пераарыентавацца з выязнога на ўнутраны турызм, змаглі захаваць бізнес і прадожыць яго развіццё. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што Беларусь заўсёды была запатрабавана ў турыстаў, у тым ліку і замежных. Закрытыя з-за пандэміі граніцы стымулююць развіццё ўнутранага турызму. Такі вопыт сёння разгледзелі на прыкладзе Навагрудка.

"Невялікі населены пункт, дзе ўсё правільна рэалізавана, створана сістэма. Калі раней, напрыклад, дом-музей Адама Міцкевіча прымаў за год па 30-34 тыс. турыстаў, большасць з якіх былі замежнымі, то цяпер за кошт пераарыентацыі на ўнутраны турызм тут фактычна аднавілі турпаток. Ужо выходзяць на лічбы 20-24 тыс. беларускіх турыстаў за год", - адзначыў Сяргей Кавальчук.

Ён звярнуў увагу, што не ўсім туркампаніям удалося лёгка пераарыентавацца з выязнога на ўнутраны турызм. "Тыя, хто паспеў гэта зрабіць, атрымліваюць пэўныя дывідэнды. Яны засталіся на плаву, прадаўжаюць развіваць бізнес", - рэзюмаваў міністр.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI