Афіцыйны сайт

Біяграфія

Розум Мікалай Аркадзьевіч, старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта.   

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Пасека Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці механізацыя сельскай гаспадаркі. 
Працоўную дзейнасць пачаў у 1976 годзе шафёрам калгаса  «Пасека» Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння  інстытута ў 1984 годзе працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Воранаўскага раёна: загадчыкам майстэрнямі, галоўным інжынерам. З 1997 па 2011 год – дырэктар даччынага прадпрыемства «Воранаўская сельгастэхніка» Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства  «Облсельхозтехника».
З лютага 2011 года – старшыня Воранаўскага раённага выканаўнага камітэта.